НАША РОДНАЯ БЕЛАРУСКАЯ МОВА

У межах правядзення адзінага дня роднай мовы 7 снежня для вучняў 1 “В” класа была праведзена гульня-віктарына “Наша Беларусь”. Дзеці пазнаёміліся з кнігамі, прысвечанымі беларускім гарадам, адказалі на пытанні віктарыны “Наша Беларусь”.
Мерапрыемства садзейнічала абуджэнню цікавасці дзяцей да роднага краю, роднай мовы, а таксама пашырэнню кругагляду школьнікаў.

***********************************************************************************************

30 лістапада 2017 года. У 11 "А" класе прайшоў урок "Жыву у Беларусі і тым ганаруся"

***********************************************************************************************

23.11.2017 сярод вучняў 10 класай прайшоў турнір знатакоў роднай мовы “Радзімай сваёй ганаруся”. Мэта мерапрыемства – патрыятычнае выхаванне дзяцей. Вучні праз гульню даведаліся шмат цікавых звестак.

***********************************************************************************************

16 лiстапада 9-я класы прынялi ўдзел у віктаріне “Як ты сэрдцу майму міла, дарагая Беларусь!”. Мерапрыемства прайшло вельмі паспяхова. Пераможцай стамя Кулікова Дар’я, вучаніца 9 “А” класа.

***********************************************************************************************

 Школьнае жыццё  гэтай восеню насычана разнастайнымі мерапрыемствамі, прысвечанымі святкаванню 135-годдзю з Дня нараджэння Я.Коласа. У кастрычніку вучні 5-6 класаў наведалі музей імя Я.Коласа ў Мінску.У ходзе экскурсіі вучні даведаліся пра жыццё і творчасць класіка,лёс яго сям’і і гісторыю напісання вядомых твораў пісьменніка.

***********************************************************************************************

Літаратурная віктарына

“ЖЫЦЦЁ I ТВОРЧАСЦЬ ЯКУБА КОЛАСА”

***********************************************************************************************

          У рамках папулярызацыі беларускай мовы 09.11.2017 г. сярод 8-ых класаў прайшло мерапрыемства “Мову беларускую шануйце!”
          Па дадзеных ЮНЕСКА ў свеце існуе больш за 6000 моў, 95% з якіх знаходзіцца ва ўжытку ў насельніцтва планеты. Частка моў не мае  сваёй пісьменнасці. Больш за палову існуючых моў свету знаходзяцца на мяжы вымірання. Тысячы моў не выкарыстоўваюцца ў сістэме адукацыі і не прадстаўлены ў Інтэрнеце.
          Кожны месяц знікаюць 2 мовы. Яшчэ нядаўна налічвалася да 8000 самастойных моў. Сёння іх на 2000 менш.
          Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету., садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання. Пра гэта сёння і гаварылі вучні.

***********************************************************************************************

Да 85-годдзя Івана Пташнікава

Пташнікаў Іван Мікалаевіч нарадзіўся 7.10.1932 г. у вёсцы Задроздзе Плешчаніцкага (цяпер Лагойскага) раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
          Да вайны скончыў 3 класы Задроздзенскай пачатковай школы. Пасля вайны – Крайскую сямігодку (1948), Плешчаніцкую  сярэднюю школу (1951).
          Працаваў у рэдакцыі плешчаніцкай раённай газеты «Ленінец», настаўнікам  пачатковай школы. У 1957 г. скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ імя У. I. Леніна. Працаваў рэдактарам мастацкай літаратуры Белдзяржвыдавецтва (1957-1958), рэдактарам аддзела прозы часопіса «Маладосць» (1958-1962), з 1962 года па 1995 год – рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1959 года.
          Друкавацца пачаў з 1952 года (верш «На полі родным»). Першы яго празаічны твор – аповесць «Чачык» (1957); першая кніга апавяданняў і аповесцяў – «Зерне падае не на камень» (1959). Яны, а таксама раман «Чакай у далёкіх Грынях» (1960), вызначылі пачатак творчага шляху Iвана Пташнікава-празаіка, прыхільнасць яго да вясковай тэматыкі, веданне паўсядзённага побыту, звычаяў, псіхалогіі вяскоўцаў, здольнасць аўтара грунтоўна і ўсебакова паказаць дыялектыку характараў, праўду рэальных абставін.

          У яго апавяданнях («Алёшка», «Алені», «Бежанка»), аповесці «Лонва» упершыню пачала праяўляцца асаблівая ўвага да ўнутранага стану чалавека, загучаў матыў вайны ў лёсах людзей.
          Тэма вайны займае ў творчасці пісьменніка асаблівае месца. Трагедыі спаленых разам з людзьмі вёсак, такіх, як Дальва (аповесць «Тартак», 1968), гераічная барацьба партызан і жыхароў акупіраванай Беларусі супраць гітлераўскага нашэсця (аповесць «Найдорф», 1976), антываенны пафас многіх апавяданняў сведчаць пра тое, што вайна ў I. Пташнікава свая, перажытая ў дзяцінстве. Яна пакінула ў душы пісьменніка балючы незагоены след.
          Раманы «Мсціжы» (1972) і «Алімпіяда» (1984) – найболын яркія творы беларускай «вясковай» прозы 1960-80-х гадоў. У 1990-1992 гг. выйшаў Збор твораў у 4-х тамах.
Многія творы пісьменніка перакладзены на замежныя мовы. Па аповесці «Тартак» на беларускім тэлебачанні ў 1974 г. пастаўлены аднайменны тэлефільм (сцэнарый аўтара), а ў 1989 г. па раману «Алімпіяда» – аднайменны тэлеспектакль.
          Іван Пташнікаў – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1978) за аповесць «Найдорф». Заслужаны работнік культуры Беларусі (1983).
Дата смерці 28 ліпеня 2016 (83 гады).

***********************************************************************************************

26 кастрычнiка  вучнi сёмых класау правялi вусны часопіс    «Пясняр зямлi беларускай» , прысвечаны жыццю і творчасці народнага пiсьменника  Беларусі Якуба Коласа.

***********************************************************************************************

У чацвёртых класах адбылося фальклорнае свята "Чарадзейная скарбонка"

У скарбонцы хавалiся загадкi, казкi, прыказкi, прымаўкі.

Вугні праз гульню расказвалі прыказкi, прымаўкі, адгадвалі загадкі і г. д.

Усім было цікава і весела.

 

***********************************************************************************************

У чацвер 19 кастрычніка вучні 6-х класаў прынялі ўдзел у гульні “Размаўляй па-беларуску”. У гульнявой форме шасцікласнікі знаёміліся з даўно забытымі назвамі прадметаў, падбіралі ілюстрацыі да вядомых літаратурных твораў, вывучалі фразеалагізмы. Назвы каманд гучалі сімвалічна – “Купалінка” і “Каласочкі”, а прысвечана гульня была 135-годдзю з Дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа.

 

***********************************************************************************************

12 кастрычніка 2017 года ў ДУА “Сярэдняя школа №17 г. Магілёва” з мэтай папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры было праведена мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел вучні 5-ых класаў. Дзеці сваімі рукамі зрабілі кніжкі-малышкі, у якія запісалі, а потым і зачыталі, свае любімыя вершы Якуба Коласа. Мерапрыемства атрымалася  вельмі цікавым, карысным  і пазнавальным .

 

***********************************************************************************************

У другiх класах прайшло мерапрыемства, прысвечанае дзяржауным сiмвалам Беларусi. Вучнi разгадваi крыжаванку «Мая радзiма – Беларусь», пелi гiмн Беларусi, расказвалi пра дзяржауныя сiмвалы – герб i сцяг.

 

***********************************************************************************************

Аб’ява

Паважаныя  настаўнікі і вучні, бацькі і госці нашай школы.
Кожны чацвер у дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 17 г. Магілёва” праходзіць дзень беларускай мовы. Запрашаем Вас прымаць актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных развіццю роднай мовы, размаўляць у гэты дзень па-беларуску.
Няхай гучыць  роднае слова!

 

Каляндар юбілейных дат на верасень-лiстапад 2017 года


верасень               105-годдзе з дня нараджэння Максіма Танка
                                  90-годдзе з дня нараджэння Алеся Адамовіча
                                        95-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Калесніка
                                110-годдзе з дня нараджэння Сяргея Дзяргая


                                       кастрычнік             85-годдзе з дня нараджэння Івана Пташнікава                                                                                      85-годдзе з дня нараджэння Алены Кобец-Філімонавай

                                       лістапад                135-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа                                                                         130годдзе з дня нараджэння Цішкі Гартнага   

                                  80-годдзе з дня нараджэння Валянціна Лукшы

***********************************************************************************************

Да 105-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка



17 верасня споўнілася б 105 гадоў з дня нараджэння МАКСІМА ТАНКА (ЯЎГЕНА ІВАНАВІЧА СКУРКО)
народнага паэта Беларусі, грамадскага дзеяча, акадэміка НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1948), Літаратурнай прэміі імя Я. Купалы (1959), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1966), Ленінскай прэміі (1978), Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева (1980)
Танк Максім (сапр. Скурко Яўген), нарадзіўся 17.09.1912 г. у вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў пачатковую польскую школу, вучыўся ў Вілейскай рускай і ў Радашковіцкай беларускай гімназіях, з апошняй быў выключаны за ўдзел у школьнай забастоўцы. Потым вучыўся ў віленскіх беларускай, рускай гімназіях. У 1927 г. уступіў у камсамол і пачаў актыўна ўдзельнічаць у падпольным руху. Працаваў інструктарам ЦК камсамола Заходняй Беларусі (1932-1933), вёў рэвалюцыйную дзейнасць на Віленшчыне і Навагрудчыне. З жніўня 1933 да жніўня 1934 г. і з верасня да снежня 1934 г. сядзеў у віленскай турме «Лукішкі». Працаваў у легальным і падпольным камуністычным друку. Пасля далучэння Заходняй Беларусі быў супрацоўнікам абласной газеты «Вілейскай праўда» (1939-1940). У час Вялікай Айчыннай вайны працаваў у газеце «За Савецкую Беларусь» (Бранскі фронт), у агітплакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну». У 1945-1948 гг. — літаратурны рэдактар часопіса «Вожык», у 1948-1966 гг. — галоўны рэдактар часопіса «Полымя», з 1966 г. — першы сакратар, а ў 1971-1990 гг. — старшыня праўлення СП БССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1969-1989) і БССР (1947-1971), сакратар праўлення СП СССР (з 1966), сябра Савецкага камітэта абароны міру, старшыня Беларускага аддзялення савецка-польскай дружбы (з 1958 г.). Старшыня Вярхоўнага Савета БССР VI-VII скліканняў. Акадэмік АН БССР. Сябра СП СССР з 1940 г.
Герой Сацыялістычнай Працы (1974). Ганаровы грамадзянін г. Мінска (1987). Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыйнай вайны II ступені, Дружбы народаў і медалямі, а таксама афіцэрскім крыжам Адраджэння Польшчы, ордэнамі Заслугі ПНР.
Народны паэт БССР (1968).
Памёр 07.08.1995 г.
Друкавацца пачаў у 1932 г. у часопісе «Пралом» (выдаваў з паэтам Я.Гарохам), «Часопісе для ўсіх», газетах-аднадзёнках «На пераломе» і «Беларускае жыццё» (апошняя выдадзена ў Львове, у ёй змешчаны першы, падпісаны псеўданімам Максім Танк, верш «Заштрайкавалі гіганты-коміны»). Першыя кніжкі паэзіі выдаў у Вільні: «На этапах» (1936, факсімільнае ў 1983, Менск), «Журавінавы цвет» (1937), «Пад мачтай» (1938), паэма «Нарач» (1937). У Менску выдадзены «Выбраныя вершы» (1940), рукапіс наступнага зборніка і сцэнарыя «Бура над Нараччу» загінулі ў час вайны, «Янук Сяліба» (паэма, 1943), «Вастрыце зброю» (вершы і паэмы, 1945), «Праз вогненны небасхіл» (1945), «Выбраныя вершы» (1947), «Вершы» (1947, 1948), «Каб ведалі» (1948), «На камні, жалезе і золаце» (1951), «Выбраныя творы» (1952, 1954), «У дарозе» (1954), «След бліскавіцы» (1957), «Мой хлеб надзённы» (1962), «Лірыка» (1963), «Глыток вады» (1964), «Селядцы з вершамі» (гумар, 1966), «Вершы» (1967), «Ключ жураўліны» (1972), «Хай будзе святло» (1972), «Дарога, закалыханая жытам» (1976), «Вершы» (1979), «Прайсці праз вернасць» (1979), «Лірыка» (1982), «За маім сталом» (1984), «Лірыка» (1987), «Дарога і хлеб» (1988), «Збор калосся: Вершы 1983-1988» (1989), «Паслухайце, вясна ідзе» (1990). Для дзяцей напісаў кніжкі вершаў «Галінка і верабей» (1946), «Кніжка пра мядзведзя» (1947), «Вершы» (1948), «Урачыстае абяцанне» (1949), «Сярод лясоў наднёманскіх» (1951, 1987), кніжкі казак «Ехаў казачнік Бай» (1955, 1984), «Конь і леў» (1955), «Казкі. Легенды» (1960), «Светлячок» (1970), «Быліна пра касмічнае падарожжа мураша Бадзіні» (1979). Аўтар кнігі-дзённіка «Лісткі календара» (1970). У 1958 г. выйшаў Збор твораў у 2-х, у 1966-1967 гг. — у 4-х, у 1978-1981 гг. — у 6 тамах.
Пераклаў на беларускую мову асобныя творы А.Пушкіна, У.Маякоўскага, П.Тычыны, М.Рыльскага, А.Венцлавы, Я.Судрабкална, А.Міцкевіча, Ю.Славацкага, Ю.Тувіма, У.Бранеўскага, Р.Дабравольскага, Т.Ружэвіча, А.Германава і інш.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1948) за зборнік паэзіі «Каб ведалі», Літаратурнай прэміі Янкі Купалы (1959) за зборнік «След бліскавіцы», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1966) за зборнік «Мой хлеб надзённы», Ленінскай прэміі (1978) за зборнік «Нарочанские сосны» (Масква, 1977), Літаратурнай прэміі імя А.Фадзеева (1980) за кнігу «Прайсці праз вернасць». Атрымаў у Польшчы прэмію аўтарскага аб’яднання «ЗАІКС» (1971) за пераклады твораў польскай літаратуры і ўмацаванне дружбы паміж народам

 

***********************************************************************************************

Паэтычная палічка

Ave Maria

Звон кафедральны кліча на Ave.
З цесных завулкаў злева і справа
Гуртам манашкі ў чорным адзенні
Цягнуцца, быццам сумныя цені.
Тут і старыя, і маладыя,—
Ave Maria...

Я не звярнуў бы і ўвагі можа,
Каб не пабачыў між іх прыгожай
Адной манашкі, якая мае
Не больш, хіба, як семнаццаць маяў;
Чорныя вочы, бровы густыя,—
Ave Maria!

Нат пад жалобнай вопраткай чорнай
Ты адгадаеш: стан непакорны,
Ножкі, якімі б на карнавалах
I захапляла і чаравала,
Смуглыя рукі, грудзі тугія,—
Ave Maria!

Глядзіць набожна на крыж пятровы,
А я малюся на яе бровы:
Няўжо, красуня, ты не шкадуеш,
Што хараство і жыццё марнуеш?
Як танцавалі б ножкі такія,—
Ave Maria!

Цябе атрутаю апаілі,
Ружанцам рукі табе скруцілі.
Смялей парві ты яго, не бойся!
У полі недзе шуміць калоссе...
О, як бы жалі рукі такія,—
Ave Maria!

А потым хутка прыйшло б каханне,
Страчала б з мілым свой золак ранні.
А потым стала б ты гаспадыняй
I калыхала б сваю дзяціну!
О, як кармілі б грудзі такія,—
Ave Maria!

Не знаю, можа, мая малітва
Мне памагла б выйграць гэтую бітву,
Але пазвалі яе; манашка
Пайшла за ўсімі, ўздыхнуўшы цяжка,
Пад зводы змрочныя і глухія,—
Ave Maria!..                                                                               (М.Танк)

«Дрэвы паміраюць...»

Дрэвы паміраюць,
Калі перастаюць пазнаваць
Змены года
I не адгукаюцца рэхам;

Вада – калі забывае,
Куды ёй плыць,
I нікому не спатольвае смагі;

Зямля – калі перастае
Радзіць хлеб
I быць калыскай песняў;

Чалавек – калі страчвае здольнасць
Здзіўляцца і захапляцца
Жыццём.                                            (М.Танк)

Родная мова
З легендаў i казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,
З сузор'яў i сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлiвых крынiц.
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, i з радасцi, i з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святынi народа, бяссмерця яго, –
Ты выткана, дзiўная родная мова.

Няма на зямлi таго шчасця i гора,
Якога б ты нам перадаць не магла.
Няма такiх нетраў, глыбокага мора
I гор, праз якiя б ты не правяла
Мяне на радзiму, туды, дзе сягоння
Стаiць акрываўлены вораг з пятлёй
Над спаленай хатай, над родным загонам,
Над будучыняй і песняй маёй –
Над тым, што было i што век будзе вольным.

Народ пранясе цябе, родная мова,
Святлом незгасальным у сэрцы сваiм
Праз цемру і годы змаганняў суровых.
Калi ж ападзе і развеецца дым
I нiвы васкросшыя закаласяцца, –
Iзноў прашумiш ты вясновым дажджом,
Iзноў зазвiнiш ты у кожнай у хаце,
Цымбалам дасi iх сарэбраны гром
I вусны расквецiш усмешкай дзiцяцi.


***********************************************************************************************

Дзень беларускага пісьменства 2017

***********************************************************************************************

Дзень беларускага пісьменства — дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Беларусь, якое адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Штогод свята ладзіцца ў новых гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання.

Дзень беларускага пісьменства 2017 года асаблівы, паколькі мы адзначаем 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і 1155-годдзе горада Полацка.
Полацк прымае Дзень беларускага пісьменства ўжо трэці раз. Знакавыя падзеі сталі вызначальнымі ў выбары месца правядзення мерапрыемства.
У гэтым годзе свята адбылося ў Полацку 2 і 3 верасня.

  Першыя згадванні пра Полацк у «Аповесці мінулых гадоў» датуюцца 862 годам. Гэта адзін з найстаражытнейшых гарадоў не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім Усходнеславянскім рэгіёне, што робіць яго прывабным для турыстаў.
  Горад размешчаны прыкладна за 250 км на поўнач ад Мінска ў Віцебскай вобласці Беларусі.
  За сваю гісторыю горад перажыў уварванні вікінгаў, паспяхова змагаўся супраць крыжаносцаў, не раз быў акупіраваны войскамі розных заваёўнікаў.
  Полацк стаў адным з цэнтраў хрысціянства на ўсходнеславянскіх землях. Тут нарадзілася асветніца Ефрасіння Полацкая - першая жанчына Беларусі, прылічаная да ліку святых.
  У Х-ХІІІ стагоддзях Полацк быў цэнтрам Полацкага княства.
  У 1307 годзе горад увайшоў у склад Вялікага княства Літоўскага.
  Тут нарадзіўся беларускі першадрукар і асветнік Францыск Скарына.
  У 1498 годзе Полацк атрымаў права на самакіраванне - Магдэбургскае права.
  У 1563 годзе горад быў заваяваны войскамі Івана Грознага.
  У 1579 годзе Полацк вернуты ў склад Вялікага княства Літоўскага.
  У 1812 годзе каля Полацка адбыліся буйныя бітвы напалеонаўскіх войскаў з рускімі войскамі.
  У пачатку XX стагоддзя Полацк быў квітнеючым горадам.
Дзякуючы багатай гісторыка-культурнай спадчыне, свайму насычанаму культурнаму жыццю Полацк стаў першым беларускім горадам, які ўдастоены звання культурнай сталіцы Беларусі. Такое ганаровае званне Полацк атрымаў у 2010 годзе.

ФРАНЦЫСК СКАРЫНА
  Францыск Скарына - беларускі гуманіст першай паловы XVI ст., вучоны-медык, пісьменнік, перакладчык, мастак, асветнік, першадрукар усходніх славян. Нарадзіўся ён у Полацку, у сям’i купца. Першапачатковую адукацыю Францыск атрымаў у доме бацькоў - навучыўся чытаць па Псалтыры і пісаць кірыліцай. Першую сваю вышэйшую адукацыю Скарына атрымаў у Кракаве. Там ён праслухаў курс «вольных навук» і быў удастоены вучонай ступені бакалаўра. Скарына атрымаў таксама ступень магістра мастацтваў. У 1512 годзе ў Падуанскім універсітэце атрымаў ступень "доктара лекарскіх навук". 3 1517 года Скарына жыў у Празе. Тут жа ён пачаў сваю выдавецкую справу i прыступіў да друкавання Бiблейскіх кніг. Першай надрукаванай кнiгай стала славянскі «Псалтыр». Затым амаль кожны месяц выдаваліся ўсё новыя і новыя тамы Бібліі: Кніга Ёва, Выслоўі Саламона, Эклезіяст. За два гады ў Празе Францыск Скарына выпусціў у свет 23 ілюстраваныя біблейскія кнігі. Кожную з кніг выдавец забяспечыў прадмовай і пасляслоўем, уключыў у Біблію амаль паўсотні ілюстрацый. Прыкладна ў 1520 годзе ці крыху пазней першадрукар вярнуўся на радзіму і ў Вільні заснаваў першую ўсходнеславянскую друкарню. Тут выйшла «Малая падарожная кніжыца». Тут жа ў 1525 годзе быў надрукаваны «Апостал». Прыкладна ў 1535 годзе Францыск Скарына пераязджае ў Прагу, дзе становіцца асабістым доктарам і навукоўцам-садоўнікам караля Фердынанда I Габсбурга. 3 імем Скарыны звязана таксама прыкметнае ўзрастанне ўвагі да спадчыны антычнасці. Ён ці ледзь не першым у нашых краях распачаў спробу сінтэзаваць антычнасць і хрысціянства, а таксама прапанаваў адукацыйную праграму, распрацаваную ў Старажытнай Грэцыі - сістэму «Сямі свабодных навук». У Беларусі даўно ўшаноўваюць Францыска Скарыну. Яго імем названы вуліцы ў Мінску, Полацку, Віцебску, Нясвіжы, Оршы, Слуцку і многіх іншых гарадах Беларусі. Помнікі выдатнаму навукоўцу ўстаноўлены ў Полацку, Мінску, Лідзе, Вільні.

500-годдзе беларускага кнігадрукавання
  6 жніўня 1517 года у Празе выйшла першая друкаваная беларуская кніга - 'Псалтыр", якая лічыцца адной з самых папулярных і распаўсюджаных у xрысціянстве кніг Бібліі. Гэтай кнігай першадрукар Францыск Скарына паклаў пачатак усяму беларускаму кнігадрукаванню, якое развівалася ў цеснай сувязі з еўрапейскім і ўсходнеславянскім. Біблія выйшла раней, чым англійскія і французскія пераклады, амаль на 50 гадоў апярэдзіла "Апостал", выдадзены ў маскоўскай друкарні. Гэта быў навуковы, духоўны і адукацыйны прарыў.
  3 жніўня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя ўнікальнага выдання "Сусветная спадчына Францыска Скарыны", прымеркаваная да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.
Багата ілюстраванае выданне выйшла ў серыі "Энцыклапедыя рарытэтаў" на трох мовах - беларускай, рускай і англійскай. Упершыню ў адной кнізе прадстаўлены ўсе 25 кніг беларускага першадрукара. У сучасным выданні наглядна прадстаўлена спадчына Францыска Скарыны, якая сёння з'яўляецца нацыянальным здабыткам і захоўваецца ў кніжных і музейных сховішчах многіх краін свету - Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі, Даніі, Польшчы, Літвы, Вялікабрытаніі, Славеніі, Чэхіі, ЗША.
  У ходзе падрыхтоўкі альбома складальнікі знаёміліся з фондамі Кембрыджа, Адэсы, Лондана, Масквы, Капенгагена, Кіева, Прагi.


***********************************************************************************************

14.09.2017 г. у 1 “Б” класе прайшло свята “Восень”. Дзеці пазнаёміліся з назвамі асенніх месяцаў на беларускай мове, назвамі садавіны і гародніны. Скончылася свята выставай дзіцячых малюнкаў пра восень.

 

***********************************************************************************************

17-18 апреля  учащиеся  нашей школы приняли участие в конкурсе чтецов «Живая классика». Выступления победителей Вы можете посмотреть по ссылке.

Видео "Живая классика"- 1

Видео "Живая классика"- 2

Видео "Живая классика"- 3

Видео "Живая классика"- 4

***********************************************************************************************

23.03.2017 года з мэтай папулярызацыі беларускай мовы ў нашай школе сярод 7-ых класаў прайшла гульня-віктарына “Я люблю Магілёў”, прысвечаная 750-годдзю нашага горада. Вучні ўспомнілі гісторыю роднага горада, паэтаў і пісьменнікаў Магілёўшчыны.

 

***********************************************************************************************

“Горад маёй мары”
Пад такой назвай 16 сакавiка прайшло мерапрыемства у першых класах, прысвечанае 750- годдзю горада Магiлёва.

***********************************************************************************************

З мэтай папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры 09 сакавіка 2017 года  у ДУА “Сярэдняя школа № 17 г.Магілёва”  адбылося пазакласнае мерапрыемства для вучняў 9-11 класаў “Мой родны горад”, прысвечанае 750-годдзю заснавання Магілёва.
Дзеці падрыхтавалі паведамленні на беларускай мове пра свой родны горад і падзеі, якія ў ім адбываліся ў розныя часы яго існавання.
Было вельмі цікава і займальна.

***********************************************************************************************

Напярэдадні свята 8 сакавіка з вучнямі другіх класаў быў праведзены конкурс “Лепшы чытач”. Дзеці чыталі напамяць вершы беларускіх аўтараў, прысвечаныя жанчынам: “Самая лепшая” Ул. Карызны, “Маме” Э. Агняцвет і іншыя.Акрамя гэтага яны актыўна ўдзельнічалі ў дыдактычных гульнях “Апішы прадмет”, “Дапоўні сказ”, “Складзі тэкст”, “Перакладчык”. Пасля завяршэння конкурсу вучні зрабілі падарункі сваім блізкім людзям.

***********************************************************************************************

16 лютага зноў сабраў разам усіх прыхільнікаў беларускай мовы “Буслік-2017”. З кожным годам сярод вучняў нашай школы павялічваецца колькасць удзельнікаў гэтага конкурсу і колькасць яго пераможцаў. З цікавасцю вучні 3-11 класаў выконваюць заданні конкурсу, пашыраючы свой кругагляд і ўмацоўваючы сваё веданне роднай мовы. Жадаем поспехаў усім удзельнікам конкурсу!

***********************************************************************************************

Чароўны мір прыгод…  Яго так любяць дзеці!  На прыкладзе казачных герояў яны вучацца вырашаць праблемы, прымаць правільныя рашэнні. А калі побач сябар? Любая справа ладзіцца.  16 лютага вучні 4-х класаў адправіліся ў падарожжа па краіне казак. Прыгоды, выпрабаванні і, абавязкова, шчаслівы канец.

***********************************************************************************************

Беларуская казка – гэта не толькі забава, але і магчымасць далучыцца да роднай культуры, пашырыць кругагляд і ўзбагаціць слоўнікавы запас. Што з поспехам і вырашалася дадзеным мерапрыемствам.

9 лютага у трэціх класах адбылося свята “Роднай мовы пералівы .Вучні чыталі вершы,прымаукі,прыказкі,загадвалі загадкі пра нашу родную Беларусь. Усім было весела і цікава.

***********************************************************************************************

 

2 лютага 2017 года вучні другіх класаў прымалі ўдзел у розных цікавых гульнях.

Яны паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў, ім трэба было перакласці на беларускую мову як мага больш слоў. Дзеці з вялікім захапленнем выконвалі гэта заданне. Пераможцай стала Гонтарава Анастасія.
      Таксама дзеці паказалі добрыя веды беларускай мовы ў гульне “Ланцужок”. Шмат беларускіх слоў ведаюць нашы вучні і з вялікім жаданнем вучацца размаўляць на роднай мове.

***********************************************************************************************

4 сентября – День белорусской письменности

День белорусской письменности проводится в первые дни учебного года. Образование, информация и культура – три отрасли, которые формируют интеллектуальную элиту нации, ее настоящее и будущее. В этот день мы отдаем дань уважения нашим предкам, которые создали фундамент белорусского образования и письменности. Первый День белорусской письменности состоялся в 1994 году в городе Полоцке, на родине Франциска Скорины – белорусского и восточнославянского первопечатника, философа-гуманиста, писателя. В разные годы праздник отмечался в Турове, Новогрудке, Несвиже, Орше, Пинске, Заславле, Мстиславле, Мире, Каменце, Поставах, Шклове, Борисове, Сморгони, Хойниках, Ганцевичах, Глубоком и других городах – культурных центрах Беларуси. В 2016 году День белорусской письменности пройдет в г.Рогачеве Гомельской области. Рогачевская земля богата на талантливых людей. Здесь прошли детские и юношеские годы известного ученого-селекционера Л. К. Грабени. В Рогачеве родились заслуженный артист Беларуси Говор-Бондаренко, заслуженный деятель искусств Беларуси А. И. Гинзбург, поэт и драматург С. Я. Галкин, художник К. И. Завиша, режиссер, актер, педагог, народный артист Беларуси профессор К. М. Санников, заслуженная артистка Беларуси А. М. Федченко. В рамках Дня белорусской письменности в школе проводились детский праздник «Вясёлкадзяцінства», выставки детских работ изобразительного и декоративно-прикладного творчества, викторины, заданнi конкурса «Знаўцы роднай мовы».

**************************************************************************************

Заданнi конкурса «Знаўцы роднай мовы»

************************************************************************************